аўтараў
падзей
На карце адлюстраваны тыя падзеі, якія пералічаныя на старонцы. Сартаваць па даце падзеі 1-20 из 39 1 2 Сартаваць па даце публікацыі 10.09.1914 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 1 | Мікуліч Барыс У 1914, увосень, на трыццаць трэцім годзе свайго жыцця, пайшоў Вінцэсь Шастак на германскую вайну. Як звычайна, галасілі на выгане кабеты, праводзячы мужыкоў...Ещё 10.10.2016 14:23 15.09.1914 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 2 | Мікуліч Барыс Пасля бацькі астаўся Вінцэсь восямнаццаці гадоў з вялікай сям’ёй на руках. Бацька быў асілкам, але памёр праз выпадак – уваліўся ў проруб разам з канём і калёсамі. Покуль выпраг каня, стоячы па грудкі ў рацэ, увесь чыста пакрыўся лёдам...Ещё 10.10.2016 14:25 20.09.1914 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 3 | Мікуліч Барыс Але Вінцэсь не слухаў гэтага: з таго часу, як пабудаваў хату для сям’і, вырашыў, што на ўзгорку побач паставіць хату сабе. І спакваля, у вольны час, цясаў лес, клаў бервяно да бервяна – на высокім каменным падмурку, пры старой ліпе, якая тут расла, падняўся ладны зруб аж пад страху...Ещё 10.10.2016 14:26 05.02.1915 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 4 | Мікуліч Барыс Такой была першая воінская доблесць радавога Кутаіскага палка Вінцэся Шастака, і з гэтага часу такую вайну ён упадабаў.... Нарэшце георгіеўскі крыж упрыгожыў яго грудзі...Ещё 10.10.2016 14:32 18.03.1915 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 5 | Мікуліч Барыс Потым, як ляжаў ён у шпіталі, прыходзілі на яго дзівіцца – і паненкі, і пажылыя панкі, і пісьменнік Неміровіч-Данчанка, а нарэшце прыехала вялікая княжна Таццяна і спыталася, чаго ён хоча. А ён, стомлены славай, роспытамі і тугой, адказаў: “Хачу дабудаваць хату…” Ещё 10.10.2016 14:35 20.05.1915 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 6 | Мікуліч Барыс Тры дні прыходзілі суседзі падзівіцца на кавалера двух Георгіяў, сядзелі і гутарылі, а больш – маўчалі. Тры дні дзівіўся Вінцэсь на Марылю і чатырохмесячнага сына свайго, на маленькі хлеў, які склалі без яго і не па-людску...Ещё 10.10.2016 14:36 25.06.1915 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 7 | Мікуліч Барыс Месяц адлежваўся ён, марудна ўсведамляючы тое, што робіцца наўкола. Ляжаў ён на белай посцілцы, пад ёю – пахучае сена, есці яму прыносіў чалавек у форме рускага салдата, а перавязкі рабіў тоўсты немец з люлькай у зубах...Ещё 10.10.2016 14:39 05.10.1915 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 8 | Мікуліч Барыс А ў панядзелак яшчэ двое работнікаў пайшло з эканоміі на фронт. Цяпер не смяяўся Вінцэсь, ён разумеў гаспадарову да яго спагаду. Прайшло лета, праходзіла восень, а Вінцэсь Шастак круціўся-круціўся, аднак – стома не брала яго аж да цямна...Ещё 10.10.2016 14:41 07.10.1915 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 9 | Мікуліч Барыс Недзе ў багне Мазурскіх балотаў гніюць братавы косці, а ён, Вінцэсь Шастак, мусіць дагаджаць ворагу. Як жа так? Як магло здарыцца, што воінская доблесць рускага салдата апаганена і аплёвана?..Ещё 10.10.2016 14:43 25.10.1917 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 10 | Мікуліч Барыс “Уся ўлада Саветам!” Радасна свіснуўшы, пайшоў Вінцэсь Шастак па роднай зямлі ў Гасцілавічы, несучы сваё чалавечае сумленне ў дар землякам і ваенную доблесць сваю – на здзіўленне маладым, а песня, старая салдацкая песня вылятала з-пад светлага вуса: “…і раз і два, і гора не бяда,...Ещё 10.10.2016 14:47 05.11.1917 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 11 | Мікуліч Барыс З торбы дастаў колькі драбкоў цукру – адзін сыну, адзін дачцэ – нічога, што яшчэ зубоў няма, ён салодкі, няхай смокча. А гэтыя – пляменнікам… Васіль пастаяў хвілін дзесяць, а потым заспяшаўся з хаты – увечары прыйдзе, ахвота пра ўсё паслухаць, а цяпер- гаспадарка....Ещё 10.10.2016 14:48 10.12.1917 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 12 | Мікуліч Барыс Папрыходзілі з вайны браты Міхась і Вацік. Аднаго разу на кірмашы ў мястэчку напаткаў Вінцэсь Сяргея, той з фронта ехаў і вырашыў паглядзець, як жыве прыяцель. Тры дні жыў “евангеліст” (так зваў жартам Сяргея Вінцэсь) у Шастакоў, а на чацвёрты прыйшоў да Вінцэся...Ещё 10.10.2016 14:59 03.03.1918 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 13 | Мікуліч Барыс І тады, калі перасталі чакаць, прыехаў знянацку Сяргей з куфрам, з грашыма, пачаў будавацца, і Вінцэсь памагаў яму. Услед за Сяргеем у адзін год пабудаваўся і Міхась, старую хату пакінулі Васілю і Ваціку з сям’ёй...Ещё 10.10.2016 15:03 20.10.1925 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 14 | Мікуліч Барыс Сяргей-ткі спачатку не захацеў ісці ў калгас, прыязджалі сёстры і швагры, прасілі параіць – як рабіць? З шафы дастаў быў Вінцэсь Шастак пашарпаны гадамі ліст газеціны з артыкулам Леніна, сам чытаў, Алёшку і Сашку прымусіў прачытаць, хоць не знайшлося ў артыкуле слова “ калгас”, трэба аб’ядноўваццаЕщё 10.10.2016 15:05 10.10.1940 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 15 | Мікуліч Барыс Аднаго разу Вінцэсю Шастаку давялося-ткі правесці ў калгасным клубе ўвесь вечар, і ў гэты вечар нікуды не рупіла яму ісці. Старшыню ўзнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго павезлі з іншымі беларускімі калгаснікамі. Адзначанымі ўрадавай узнагародай, у Маскву ў Крэмль...Ещё 10.10.2016 15:09 10.01.1941 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 16 | Мікуліч Барыс У тую зіму, надта снежную, багата было ў “ Заветах Ільіча” пільных спраў: перабудоўвалі электрастанцыю, закладалі парнікі на 200 рам, у нядаўна адбудаванай хаце-лабараторыі аграном Алёшка Шастак з гуртком аматараў вывучаў якраз тыя самыя дрэвы, якімі ўвесну трэба будзе паабсаджваць вуліцу...Ещё 10.10.2016 15:12 10.05.1941 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 17 | Мікуліч Барыс Потым багата было клопату з падрыхтоўкай да сельскагаспадарчай выстаўкі. З цэтра прыслалі брыгаду з трох чалавек – двух хлапцоў і дзяўчыну, яны рабілі макет калгаснай фермы, а старшыня не-не, а памагаў ім майстраваць гэтае “будаўніцтва”...Ещё 10.10.2016 15:13 22.06.1941 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 18 | Мікуліч Барыс Нарэшце Алёшку ўдалося ачысціць хвалю ад пабочных гукаў, і тады з Масквы над прыціхлай краінай, над насцярожанымі “Заветамі Ільіча”, над галовамі сабраўшыхся загучэў роўны, стрыманы, нізкі голас… — Вайна!..Ещё 10.10.2016 15:14 06.07.1941 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 19 | Мікуліч Барыс Два тыдні няспынна соваліся па шашы нямецкія танкі, машыны, пушкі – за два кіламетры ад Гасцілавіч праходзіла шаша, і з узгоркаў, ад Шастаковых хат, было відаць, як паўзе чорная, бясконцая гадзюка нямецкага войска. А па другі бок сяла, за ракой, яшчэ адступалі чырвоныя часці...Ещё 10.10.2016 15:17 20.07.1941 Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 20 | Мікуліч Барыс Нарэшце ўстанавіўся “ новы парадак” – у сяло панаехала багата немцаў у брудна-зялёнай форме, яны лавілі курэй, пагражаючы аўтаматамі, патрабавалі малака, гарэлкі, масла, яек, забівалі сабак і парсюкоў, увальваліся, як гаспадары, у хаты і бралі ўсё, што ім прыходзіла на розум...Ещё 10.10.2016 15:19 1-20 из 39 1 2