аўтараў

1484
 

падзей

204190
Рэгістрацыя Забыліся пароль?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 20

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 20

20.07.1941
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

Нарэшце ўстанавіўся  “ новы парадак” – у сяло панаехала багата немцаў у брудна-зялёнай форме, яны лавілі курэй, пагражаючы аўтаматамі, патрабавалі малака, гарэлкі, масла, яек, забівалі сабак і парсюкоў, увальваліся, як гаспадары, у хаты і бралі ўсё, што ім прыходзіла на розум. Потым аднаго разу прыехалі ў чорнай форме з шэрай акантоўкай паліцаі. Яны прывезлі з сабой  нейкага чалавека – козяя бародка, востры, вузкі твар, востры насок, адным словам – усё ў ягоным абліччы вострае, выцягнутае ў адным напрамку, нібы было прыродай прыстасавана да таго, каб вынюхваць, выгледжваць, выпытваць. Чалавечак з козяй бародкай сунуўся тварыкам у розныя бакі, і гасцілаўцы, старыя з іх, пазналі ў ім былога “ суседа”, хутараніна Гойку, за якога  калісьці была пайшла Наста і якога ў трыццатым раскулачылі па агульнай пастанове ўсіх гасцілаўцаў. Гойка торкнуўся да клуба і сказаў, паміргваючы вузкімі вачанятамі: “ Тут я жыць буду”. Паткнуўся да калгаснай фермы, да стайняў, да свірнаў, тоненька свіснуў: “ Разумею, разумею, чырвоныя рашылі ўсё чыста”, а потым дадаў: “ Тут будуць стаяць нашы каровы”. А яшчэ праз дзень чорнаформенныя прыгналі ў калгасныя хлявы вялікі статак кароў, прызначылі да іх даярак, пастухоў, загадалі даглядаць і ахоўваць, а тым, што добраахвотна пайшлі рабіць да іх( знайшліся і такія), зычылі неўзабаве адрэзаць зямлі і даць на выплату кароў. Скора ўсе Гасцілавічы ўпрэгліся ў работу на гэтую гаспадарку, а хто не хацеў, таго прымушалі. Найбольш упарта адмаўляўся ісці касіць Сяргей; яго разы два збілі, а потым прывялі да  Гойкі, той палыпаў на яго вачанятамі, схапіў рудымі пальчыкамі кончык бародкі і, прыкусіўшы яе зубамі, прыступіўся да Сяргея: “ Не хочаш рабіць на нас? На бальшавікоў рабіў, а на прадстаўнікоў райха не хочаш? А ці ведаеш ты, дзе вашыя коні і каровы, ці далёка вы іх пахавалі?” Сяргей маўчаў, а той усё пырскаў на яго слінямі, вынюхваў, выпытваў, выгледжваў і нарэшце пляснуў былога салдата па твары маленькай, але жорсткай рукой. “ Не пацярплю, - сказаў хрыпла стары Сяргей, - каб біў мяне нямецкі сабака!” – і пхнуў  “евангеліст” нагой Гойку так, што той адляцеў ад сцяны. Забралі Сяргея ў мястэчка, у гарнізон, нарэшце збілі да смерці “ за супраціўленне нямецкай уладзе” і гэта была першая ахвяра ў Гасцілавічах. Вінцэсь у той вечар, як вярнуліся суседзі з мястэчка, куды вазілі ў гарнізон малако, масла, нарыхтаваныя  ў “эканоміі Гойкі”, а больш -  паадбіраныя ім і яго паплечнікамі-паліцаямі па хатах, пачуўшы, што Сяргей кончыўся, сказаў да Марылі: “ Гэтая сустрэча з немцамі будзе яшчэ больш цяжкой, і таму трэба трымацца з апошняга. Трымацца дружна. Калі выступаць, дык не так, як Сяргей…” Марыля моўчкі ўздыхнула.

Апублікавана 10.10.2016 в 15:19

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Юрыдычная інфармацыя
Умовы размяшчэння рэкламы
Мы ў сацсетках