аўтараў

1484
 

падзей

204190
Рэгістрацыя Забыліся пароль?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 17

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 17

10.05.1941
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

Потым багата было клопату з падрыхтоўкай да сельскагаспадарчай выстаўкі. З цэтра прыслалі брыгаду  з трох чалавек – двух хлапцоў і дзяўчыну, яны рабілі макет калгаснай фермы, а старшыня не-не, а памагаў ім майстраваць   гэтае   “будаўніцтва”. І аднаго разу дзяўчына, звалі яе Стэфа, яна была невялікая, але зграбная, як бярозка, сказала Вінцэсю, што ферма надта добрая, але, на яе погляд, не досыць добра распланавана, што будынкі занадта збіты ў адно месца. Доўга не згаджаўся з гэтым Вінцэсь Шастак, а Стэфа ўзяла макеты будынкаў і расставіла іх па-свойму, адзін кароўнік адсунула ўбок, другі перанесла крыху далей, чым ён стаіць., і атрымалася паміж будынкаў вялікая плошча, і Толік, які круціўся тут цёнгле, сказаў: “ Ой, які дзядзінец! Яго забракаваць трэба”. Вінцэсь Шастак не выказаў повіду, што Стэфа пераканала яго, але вырашыў, што дзяўчына  “ мае клёк у галаве”. Дык вось аднаго разу ён і зайшоў да Стэфы параіцца, а як добра распланаваць, не разбураючы будынін, бо гэта  хаця і важная справа, але зусім  не такая  пільная,  і багата працадзён на ўпарадкаванне фермы пакласці няможна. “ Магчыма, аднесці далей толькі адзін кароўнік, каб быў шырокі праезд. І гэты праезд высадзіць дрэвамі”, - сказаў  Васіль, які зачасціўся да Стэфы так, што нават Толіка яны пачалі выпраўляць з хаты. “ Не ажэніцца, халера, - мільганула думка ў Вінцэся, - мусіць хлапцу ўжо гадоў трыццаць пяць… нават мяне перагуляў”. – “  Што ж, - сказала Стэфа, - і такі план можна ажыццявіць, двор толькі будзе вузейшы, але, вядома,  багата сродкаў затрачваць на гэта няможна”. Але тут старшыня пажартаваў, што за работамі для выстаўкі ў яе пройдзе ўвесь час, яна паедзе ў Мінск, і тады шукай яе, як ветру ў полі. Хто будзе аб гэтым клапаціцца? Стэфа засмяялася і раптам спыталася, а што, як яны парадняцца са старшынёй? Алёшка жанаты  на настаўніцы, а Сашка вучыцца… Ды хіба цікава ёй  у вёсцы? Ёй усюды цікава, дзе ёсць будаўніцтва, яна праз год скончыць архітэктурна- будаўнічы тэхнікум і мае ахвоту прыехаць у “ Заветы Ільіча”, калі старшыня не пярэчыць… Дык ці не Толіка яна хоча нарэшце браць ці, можа, каго з пляменнікаў? Дык яны ўсе падшывальцы і прайдзісветы, яшчэ ім павучыцца трэба, пагараваць, жыцця паспытаць раней, чым мець такую жонку. Надта добра, што ў старшыні такія ж погляды на жыццё, як і ў яе. Вінцэсь Шастак падумаў, што Стэфа і яму  надта падабаецца, а сказаў так: ён ажаніўся ў трыццаць два гады на вельмі маладой Марылі, пражылі яны разам, гэта будзе  ўжо дваццаць сем гадоў, узгадавалі чатырох дзяцей, вось і унук ёсць, але, здаецца, ніводнага разу не пасварыліся сур’ёзна, адным словам – дружна жывуць. Тут яго перапыніў Васіль, ажаніцца… Гэта ж яму не трыцццаць два, а ўжо трыццаць дзевяць! “ А я ўсё гляджу і думаю. Што ты ўсё маладзён,– засмяяўся брат.   -Гэта ўсё ад таго, што ты не будаваўся, а ў старой хаце сядзіш. Калі б у новую хату пайшоў, дык і жонку б рупіла ўзяць…” Стэфа, смеючыся, з вясны прапанавала хату будаваць. Але тут на вуліцы пачуўся аўтамабільны гудок, і старшыня заспяшаўся з хаты, паглядзець, хто гэта прыехаў – з раёна ці з цэнтра? Ён выйшаў на ганак, а за ім следам – Васіль. Машына, грузавая, спынілася ля клуба – а! гэта чырвонаармейцы-шэфы прыехалі! Каб хаця пачаставалі гасцей добра. Каб хаця Марыля не збянтэжылася – усё не прызвычаілася з павагай трымаць сябе з чужымі.     Васіль сказаў да  брата: “Ты – як бацька, дык дай параду…” Вінцэсь зірнуў на малодшага зялёным вокам і  усё зразумеў. Калі б не яго, Вінцэся, гады, дык ён бы падкуў Васіля. Надта добрая дзяўчына, ведае справу. А цяперашнім часам вялікай розніцы паміж імі няма: ён – конюх-дыпламат, а яна –тэхнік-будаўнік, - ну чым не пара? Жыць жа Васілю. А па Вінцэсю, дык ён надта прыхільна ставіцца да такога шлюбу, гэта ж да “ Заветаў Ільіча” яшчэ адзін  інтэлігентны чалавек прыб’ецца, і   сям’і пашана, абы любіліся. “ Страшна!” – сказаў раптам Васіль. І ў гэты момант Вінцэсь адчуў сябе так, быццам ступіў на сцюдзёнае дно ракі: “Бягуць гады!..” І браты разышліся – кожны са сваімі клопатамі, а ўвесну 1941 адгулялі вялікае вяселле, пасля якога маладыя паехалі ў Маскву, а прыехаўшы, Стэфа ўзялася за будаўніцтва цагельні.

 

 

Хоць і позняя, але дружная была ў гэтым годзе вясна. Работы было багата, і калі прыехаў Сашка, калі папрыязджалі дочкі, якія вучыліся на дактароў, калі пазляталіся пляменнікі, дык іх усіх выправіў Вінцэсь Шастак на работу. Вольнае паветра і работа ў полі ім пойдуць на здароўе, яны там ў горадзе пазаседжваліся ў пакоях! Частка моладзі прыехала на  ўсё лета. А дочкі толькі на месяц. Іх адпусцілі раней, бо з ліпеня яны меліся ехаць у экспедыцыю – змагацца з малярыяй. Сашка ж проста  “ вырваўся  на пару тыдняў”, ён-ткі надзеў ваенную форму – без пяці мінут лётчык. “ Дык вось і пакажы, сынку, як ты ўпраўляешся ў полі, ці не абгоняць цябе дзяўчаты і хлопцы з калгаса”.

Апублікавана 10.10.2016 в 15:13

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Юрыдычная інфармацыя
Умовы размяшчэння рэкламы
Мы ў сацсетках