Гістарычны партал “Мемуарыст” пачаў працу 29 лютага 2012 года. Мы запрашаем усіх дзяліцца тут падзеямі сямейнай і асабістай гісторыі ў фармаце “Што. Дзе. Калі” і фотаздымкамі з асабістых архіваў. Магчымасці партала: 1. Свабодная публікацыя ўспвмінаў на ўсіх даступных мовах. 2. Прывязка падзей да канкрэтных дат. 3. Прывязка падзей да месца на ўбудаванай на сайт карце. 4. Онлайн-пераклад публікацыі на ўсе магчымыя мовы. 5. Пошук па ўсіх гэтых параметрах. Незарэгістраваны карыстальнік (Чытач) можа: - чытаць без абміжаванняў усе матэрыялы партала; - карыстацца онлайн-перакладам замежных тэкстаў партала на сваю мову пры дапамозе GoogleTranslate; - ажыццяўляць пошук падзей па даце, месцу і аўтарам, а таксама па карце GoogleMaps. Зарэгістраваны карыстальнік (Удзельнік) дадаткова можа: - публікаваць і рэдагаваць успаміны і дзённікі (падзеі) ад свайго імя і/або ад імя блізкіх сваякоў на мове, выбранай пры рэгістрацыі; - пазначыць месца падзеі, паставіўшы пазнаку на ўбудаванай карце GoogleMaps; - пазначыць даты падзеі на ўбудаваным календары; - ілюстраваць падзеі фотаздымкамі ў фармаце не больш за 500 кБ Падзякі: - кампаніі «WebisGroup» за распрацоўкі і дапамогу ў стварэнні нашага партала; - карпарацыі Google за магчымасць агульнадаступнага выкарыстання сэрвісаў GoogleTranslate и GoogleMaps; - удзельнікам, якія падтрымалі наш партал сваёй прысутнасцю і размяшчэннем інфармацыі; Прысвячаецца маім бацькам. Першыя падзеі, якія размешчаны тут – успаміны маёй маці Лізаветы Грыпішынай пра яе дзяцінства і юнацтва, якіе прывялі да стварэння нашага парталу. З моманту рэгістрацыі на партале ўдзельнік прымае і выконвае карыстальніцкае пагадненне, якое апублікавана на старонцы “Юрыдычная інфармацыя”. Усе правы на тэксты і фотаздымкі належаць іх аўтарам і праваўладальнікам.
|