авторів

1451
 

події

197930
Реєстрація Забули пароль?
 » Автори » Baris_Mikulich

Мікуліч Барыс

ЖЫЦЦЯПІС ВІНЦЭСЯ ШАСТАКА (1914 - 1947)
ЖЫЦЦЯПІС ВІНЦЭСЯ ШАСТАКА (1914 - 1947)

Аповесць Барыса Мікуліча пра жыццё стрыечнага брата



Рукапісы прадаставіла загадчыца Бабруйскай гарадской бібліятэкай №4 (ім. Барыса Мікуліча) Святлана Віктараўна Калюта.свернуть
Дата народження - смерті:19.08.1912 – 17.06.1954
Країна: Беларусь
язык: Беларускі
Событий: 27
Дата народження - смерті:19.08.1912 – 17.06.1954
Країна: Беларусь
язык: Беларускі
—обытий: 27
Дата народження - смерті:19.08.1912 – 17.06.1954
Країна: Беларусь
язык: Беларускі
—обытий: 27

ЖЫЦЦЯПІС ВІНЦЭСЯ ШАСТАКА (1914 - 1947) ... ≈ще
ЖЫЦЦЯПІС ВІНЦЭСЯ ШАСТАКА (1914 - 1947)

Аповесць Барыса Мікуліча пра жыццё стрыечнага брата



Рукапісы прадаставіла загадчыца Бабруйскай гарадской бібліятэкай №4 (ім. Барыса Мікуліча) Святлана Віктараўна Калюта.

У 1914, увосень, на трыццаць трэцім годзе свайго жыцця, пайшоў Вінцэсь Шастак на германскую вайну. Як звычайна, галасілі на выгане кабеты, праводзячы мужыкоў...Ещё
10.10.2016 в 14:23
Пасля бацькі астаўся Вінцэсь восямнаццаці гадоў з вялікай сям’ёй на руках. Бацька быў асілкам, але памёр праз выпадак – уваліўся ў проруб разам з канём і калёсамі. Покуль выпраг каня, стоячы па грудкі ў рацэ, увесь чыста пакрыўся лёдам...Ещё
10.10.2016 в 14:25
Але Вінцэсь не слухаў гэтага: з таго часу, як пабудаваў хату для сям’і, вырашыў, што на ўзгорку побач паставіць хату сабе. І спакваля, у вольны час, цясаў лес, клаў бервяно да бервяна – на высокім каменным падмурку, пры старой ліпе, якая тут расла, падняўся ладны зруб аж пад страху...Ещё
10.10.2016 в 14:26
Такой была першая воінская доблесць радавога Кутаіскага палка Вінцэся Шастака, і з гэтага часу такую вайну ён упадабаў.... Нарэшце георгіеўскі крыж упрыгожыў яго грудзі...Ещё
10.10.2016 в 14:32
Потым, як ляжаў ён у шпіталі, прыходзілі на яго дзівіцца – і паненкі, і пажылыя панкі, і пісьменнік Неміровіч-Данчанка, а нарэшце прыехала вялікая княжна Таццяна і спыталася, чаго ён хоча. А ён, стомлены славай, роспытамі і тугой, адказаў: “Хачу дабудаваць хату…” Ещё
10.10.2016 в 14:35
Тры дні прыходзілі суседзі падзівіцца на кавалера двух Георгіяў, сядзелі і гутарылі, а больш – маўчалі. Тры дні дзівіўся Вінцэсь на Марылю і чатырохмесячнага сына свайго, на маленькі хлеў, які склалі без яго і не па-людску...Ещё
10.10.2016 в 14:36
Месяц адлежваўся ён, марудна ўсведамляючы тое, што робіцца наўкола. Ляжаў ён на белай посцілцы, пад ёю – пахучае сена, есці яму прыносіў чалавек у форме рускага салдата, а перавязкі рабіў тоўсты немец з люлькай у зубах...Ещё
10.10.2016 в 14:39
А ў панядзелак яшчэ двое работнікаў пайшло з эканоміі на фронт. Цяпер не смяяўся Вінцэсь, ён разумеў гаспадарову да яго спагаду. Прайшло лета, праходзіла восень, а Вінцэсь Шастак круціўся-круціўся, аднак – стома не брала яго аж да цямна...Ещё
10.10.2016 в 14:41
Недзе ў багне Мазурскіх балотаў гніюць братавы косці, а ён, Вінцэсь Шастак, мусіць дагаджаць ворагу. Як жа так? Як магло здарыцца, што воінская доблесць рускага салдата апаганена і аплёвана?..Ещё
10.10.2016 в 14:43
“Уся ўлада Саветам!” Радасна свіснуўшы, пайшоў Вінцэсь Шастак па роднай зямлі ў Гасцілавічы, несучы сваё чалавечае сумленне ў дар землякам і ваенную доблесць сваю – на здзіўленне маладым, а песня, старая салдацкая песня вылятала з-пад светлага вуса: “…і раз і два, і гора не бяда,...Ещё
10.10.2016 в 14:47
З торбы дастаў колькі драбкоў цукру – адзін сыну, адзін дачцэ – нічога, што яшчэ зубоў няма, ён салодкі, няхай смокча. А гэтыя – пляменнікам… Васіль пастаяў хвілін дзесяць, а потым заспяшаўся з хаты – увечары прыйдзе, ахвота пра ўсё паслухаць, а цяпер- гаспадарка....Ещё
10.10.2016 в 14:48
Папрыходзілі з вайны браты Міхась і Вацік. Аднаго разу на кірмашы ў мястэчку напаткаў Вінцэсь Сяргея, той з фронта ехаў і вырашыў паглядзець, як жыве прыяцель. Тры дні жыў “евангеліст” (так зваў жартам Сяргея Вінцэсь) у Шастакоў, а на чацвёрты прыйшоў да Вінцэся...Ещё
10.10.2016 в 14:59
І тады, калі перасталі чакаць, прыехаў знянацку Сяргей з куфрам, з грашыма, пачаў будавацца, і Вінцэсь памагаў яму. Услед за Сяргеем у адзін год пабудаваўся і Міхась, старую хату пакінулі Васілю і Ваціку з сям’ёй...Ещё
10.10.2016 в 15:03
Сяргей-ткі спачатку не захацеў ісці ў калгас, прыязджалі сёстры і швагры, прасілі параіць – як рабіць? З шафы дастаў быў Вінцэсь Шастак пашарпаны гадамі ліст газеціны з артыкулам Леніна, сам чытаў, Алёшку і Сашку прымусіў прачытаць, хоць не знайшлося ў артыкуле слова “ калгас”, трэба аб’ядноўваццаЕщё
10.10.2016 в 15:05
Аднаго разу Вінцэсю Шастаку давялося-ткі правесці ў калгасным клубе ўвесь вечар, і ў гэты вечар нікуды не рупіла яму ісці. Старшыню ўзнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго павезлі з іншымі беларускімі калгаснікамі. Адзначанымі ўрадавай узнагародай, у Маскву ў Крэмль...Ещё
10.10.2016 в 15:09
У тую зіму, надта снежную, багата было ў “ Заветах Ільіча” пільных спраў: перабудоўвалі электрастанцыю, закладалі парнікі на 200 рам, у нядаўна адбудаванай хаце-лабараторыі аграном Алёшка Шастак з гуртком аматараў вывучаў якраз тыя самыя дрэвы, якімі ўвесну трэба будзе паабсаджваць вуліцу...Ещё
10.10.2016 в 15:12
Потым багата было клопату з падрыхтоўкай да сельскагаспадарчай выстаўкі. З цэтра прыслалі брыгаду з трох чалавек – двух хлапцоў і дзяўчыну, яны рабілі макет калгаснай фермы, а старшыня не-не, а памагаў ім майстраваць гэтае “будаўніцтва”...Ещё
10.10.2016 в 15:13
Нарэшце Алёшку ўдалося ачысціць хвалю ад пабочных гукаў, і тады з Масквы над прыціхлай краінай, над насцярожанымі “Заветамі Ільіча”, над галовамі сабраўшыхся загучэў роўны, стрыманы, нізкі голас… — Вайна!..Ещё
10.10.2016 в 15:14
Два тыдні няспынна соваліся па шашы нямецкія танкі, машыны, пушкі – за два кіламетры ад Гасцілавіч праходзіла шаша, і з узгоркаў, ад Шастаковых хат, было відаць, як паўзе чорная, бясконцая гадзюка нямецкага войска. А па другі бок сяла, за ракой, яшчэ адступалі чырвоныя часці...Ещё
10.10.2016 в 15:17
Нарэшце ўстанавіўся “ новы парадак” – у сяло панаехала багата немцаў у брудна-зялёнай форме, яны лавілі курэй, пагражаючы аўтаматамі, патрабавалі малака, гарэлкі, масла, яек, забівалі сабак і парсюкоў, увальваліся, як гаспадары, у хаты і бралі ўсё, што ім прыходзіла на розум...Ещё
10.10.2016 в 15:19
1-20 из 27
  • 1
  • 2


Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Юридична інформація
Умови розміщення реклами
Ми в соцмережах: