авторів

1454
 

події

198770
Реєстрація Забули пароль?
Мемуарист » Авторы » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 14

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 14

20.10.1925
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

І яшчэ разы два гарэлі Гасцілавічы – як прыйшлі немцы ў 1918 і як падпалілі пілсудчыкі – за тое, што пайшла гасцілавіцкая моладзь у лес, адтуль рабіла налёты на белапольскія  атрады, і быў тады з партызанамі Васіль Шастак. Але, як пагналі паноў з роднае зямлі, зноў паднялося з попелу сяло, зноў Вінцэсь Шастак памагаў братам і сваякам акорваць бярвенні, рубіць хаты; Вінцэсева і Васілёва хаты, што сталі на ўзгорках далёка ад сяла і адна  ад адной, засталіся цэлыя.

Дзеці падняліся за гэты час, як падымаюцца маладыя бярозы: спачатку яны яшчэ малыя, але напорна цягнуцца ўгору, нарэшце дасягаюць ростам старых дрэў, ад якіх пайшлі расці, выраўноваюцца з імі. Адны вучыліся, другія жаніліся, і ў той год, як пісаліся Шастакі ў калгас, гэта быў вялікі, магутны і дружны род.

Сяргей-ткі спачатку не захацеў ісці ў калгас, прыязджалі сёстры і швагры, прасілі параіць – як рабіць? З шафы дастаў быў Вінцэсь Шастак пашарпаны  гадамі ліст газеціны з артыкулам Леніна, сам чытаў, Алёшку і Сашку прымусіў прачытаць, і хоць не знайшлося ў артыкуле слова “ калгас”, але вырашыў: выходзіць так, што трэба аб’ядноўвацца ў калгасы.

Першы падаў сваю заяву Вінцэсь, і ўсе браты і сваякі не пярэчылі  пасля гэтага. Нарэшце абралі Вінцэся за старшыню, і ён быў у поўнай сваёй сіле – будаваў калгасныя свірны і стайні, а нарэшце – калгасны клуб.  І далёка за межамі раёна, нават у Мінску і Маскве ведалі, што ёсць такі спраўны і перадавы калгас “ Заветы Ільіча”, дзе за старшыню стары салдат Вінцэсь Шастак. Мэблю ў калгасны клуб зрабіў Вацік – прыгожыя столікі, крэслы, лавы, паліцы для кніжак, а вітрыну для газеты аздобіў разьбянымі кветкамі.  І  калі, бывала, пыталіся ў гасцілавіцкіх, дзе яны жывуць і ці добра жывуць, яны. Прыветна пасміхаючыся, казалі: “ За Шастакамі жывём”. І калі, бывала, ішоў Вінцэсь з Марыляй па сяле  і трапляўся ім на дарозе хлопчык ці дзяўчынка, старшыня даставаў цукерку ці яблык   і, даючы дзіцяці, казаў Марылі, што, мусіць, гэты малы – радня. Марыля смяялася і казала, што не, гэта дзіця такога і такога, а ён у адказ сваё: цяпер мусіць, усё сяло – сваякі  і радня. Аджа і не было часу добра разбірацца  Вінцэсю – колькі ў каго сыноў, колькі ўнукаў, ведаш толькі адно – іх багата, яны  растуць і працуюць. Тады Алёшка скончыў інстытут, ажаніўся там без бацькоў, нарэшце нарадзіўся сын, сын падрос, Алёшка прыехаў да бацькоў у калгас. Вінцэсь трохі выгаворваў яму, што не шануе бацькоў, але ўнук, Толік, іх прымірыў: надта любіў малы бавіцца з рубанкамі і акатнікамі, і гэта да спадобы было дзеду.

 

 

Дата публікації 10.10.2016 в 15:05

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Юридична інформація
Умови розміщення реклами
Ми в соцмережах: