авторів

1427
 

події

194046
Реєстрація Забули пароль?
Мемуарист » Авторы » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 16

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 16

10.01.1941
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

У тую зіму, надта снежную, багата было ў “ Заветах Ільіча” пільных спраў: перабудоўвалі электрастанцыю, закладалі парнікі на 200 рам, у нядаўна адбудаванай хаце-лабараторыі аграном Алёшка Шастак з гуртком аматараў вывучаў якраз тыя самыя дрэвы, якімі ўвесну трэба будзе паабсаджваць вуліцу.

Клуб, ферму і стайні. Задача была такая, каб выбраць дрэвы, што найбольш хутка дадуць рост, дык вось і разглядаліся з усіх навуковых бакоў якасці амерыканскіх клёнаў, азіяцкіх жоўтых акацый, ліп, пірамідальных таполяў, а потым узнікла зусім новае пытанне: а ці не лепш зрабіць насаджэнне такіх дрэў, якія разам з тым, што будуць упрыгожваць калгас і несці супроцьпажарную функцыю, будуць даваць і іншую карысць. І вырашылі зрабіць спробу рассадзіць ігрушыны-дзічкі: гэта ж вунь на полі якія яны растуць вялікія, моцныя, раскідзістыя, а якія грушы смачныя, іх дзеці завуць “гнілушкамі”, яны як паляжаць у саломе, дык быццам згніюць, парудзеюць усярэдзіне, а на смак – салодкія.

Пасля можна будзе культываваць іх: уявіце сабе дзікую ігрушыну, а ў яе адзін сук – бергамот, а другі – слуцкая бэра, а трэці – дзюшэс! Надта было цікава ў тую зіму ў хаце-лабараторыі. 

Дата публікації 10.10.2016 в 15:12

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright
. - , . , . , , .
© 2011-2024, Memuarist.com
Юридична інформація
Умови розміщення реклами
Ми в соцмережах: