аўтараў 697
 
падзей 102890
Рэгістрацыя Забыліся пароль?
Memuarist » Members » Valentyna_Vyshnever » Падзеі Valentyna_Vyshnever » Гэта вайна - 4

Гэта вайна - 4

02.10.1942
***, Гарадзеншчына, Беларусь

Кожны дзень, раніцай, Мікола адпраўляўся з вудай нібыта па рыбацкіх справах, а сам шукаў зброю. Такога захаплення рыбнай лоўляй маці раней за сынам не заўважала, але пытанняў не задавала. Пошукі зброі былі доўгімі. Нарэшце яму пашанцавала. Каля мастка, на дне ракі, мо з дзесятага нырца ён знайшоў вінтоўку. Каб ніхто не ўбачыў яго знаходку, Мікола старанна загарнуў зброю ў анучу, а вечарам перанес і схаваў яе ў хляве. Потым два дні старанна разбіраў, чысціў і змазваў трафей.

Маці доўга адгаварвала сына ад рашэння ісці ў партызаны, маўляў, забіць могуць, ды і памочнік у хатніх справах ёй патрэбен, але хлопец стаяў на сваім.

Выціраючы хусцінкай вочы, жанчына палажыла ў торбачку бульбу, хлеба, некалькі яек, кавалачак сала, прызапашаны для асобнага выпадку:

-Ідзі, сынок, калі так вырашыў, - уздыхнула яна.

-Барані цябе бог! Паводзь сябе так, каб мне не было за цябе сорамна.

 

У атрадзе Міколу прызначылі ў разведку. Ён быў хударлявы, высакаваты, з доўгай шыяй, за што байцы прычапілі яму мянушку Буслік (шчэ і прозвішча таму садзейнічала), але добра арыентаваўся ў лесе, лёгка ўсё запамінаў. З цягам часу ён памужнеў, дзесці здабыў кавалак аўчыны і к зіме пашыў сабе сапраўдную кубанку. Асабістага каня ў яго не было, але па патрэбе яму давалі.

Апублікавана 14.10.2016 РІ 16:04

© 2011-2019, Memuarist.com
Юрыдычная інфармацыя
Умовы размяшчэння рэкламы
Падзеі
Мы ў сацсетках