аўтараў

1472
 

падзей

201769
Рэгістрацыя Забыліся пароль?
Memuarist » Members » Valentyna_Vyshnever » Гэта вайна - 5

Гэта вайна - 5

17.10.1942
***, Гарадзеншчына, Беларусь

За час свайго партызанскага юнацтва ў якія толькі выпадкі не трапляў Буслік: і ў паліцэйскія засады з хлопцамі пападалі, і ў балоце ў акружэнні сядзелі без ежы, і шпіёнку, засланую у атрад з дзіцём пад выглядам жонкі франтавіка выявіў, за што ад камандзіра атрымаў падзяку і дазвол наведаць блізкіх. Нечаста ў Бусліка была такая магчымасць, а тут цэлых два дні!

-Матулька, глядзі, Мікола прыехаў, - узрадавана сустрэў хлопца пяцігадовы брат Іванка. Ён быў самы малодшы і вельмі ганарыўся старэйшым братам, а калі той прыязджаў, гэта было сапраўдным святам.

Маці хуценька паставіла ў печ чыгуны, каб пракіпяціць Міколаву вопратку і стала гатаваць ежу, а хлопец пайшоў памыцца. Пакуль ён мыўся, Іванка схапіў зброю, што стаяла каля дзвярэй, і стаў з ёю гуляць. Нечакана вінтоўка стрэльнула і куля папала ў шафу.

-Ах, Божачкі! Вось нягоднік, вось бандыт! – залямантавала маці.

Выхапіўшы зброю, яна адлупцавала малога і вывела  за каўнер у сенцы.

Спалоханы Мікола кінуўся да маці. Ён думаў, што яна паранена, а калі ўбачыў што ўсё абыйшлося, з палегкай уздыхнуў:

-Мабыць, Іванка, тожа хоча у партызаны, вось і рэпеціруе.

Жанчына адчыніла шафу. Вузельчык з адзеннем “на смерць” упрыгожвала дзірка, а расклаўшы чорную сукенку, убачыла,што яна стала нібыта ў гарошак.

 

-Мабыць, доўга жыць буду, калі на смерць няма чаго надзець, - пабедавала маці, разглядваючы на свет сапсаваную вопратку.

Апублікавана 14.10.2016 в 16:07

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Юрыдычная інфармацыя
Умовы размяшчэння рэкламы
Мы ў сацсетках