Чаканне было цяжкім. Праходзілі дні, тыдзень, а партызаны ўсё ніяк не з’яўляліся. Але аднойчы, раніцай, калі хлопец ўжо перастаў іх чакаць, пачуўся асцярожны стук у акно. Мікола прачнуўся адразу, таму што спаў побач. На дварэ стаяў той самы партызан:
-Камандзір сказаў што возьме цябе толькі тады, калі дабудзеш зброю. Яму патрэбны байцы, а бульбу чысціць есць каму, - адрапартаваў ранішні госць і хуценька пайшоў.
Радасць і адначасовае расчараванне апанавалі хлопца. Ен ніяк не чакаў, што будзе ўсе так складана. Дзе шукаць тую зброю? Украсці ў немцаў? Але іх побач няма, ды і рызыкоўна. Адзін выхад – месцы былых баёў. Трэба хутчэй шукаць, пакуль не наступіла зіма, потым будзе цяжэй.