аўтараў

1474
 

падзей

202094
Рэгістрацыя Забыліся пароль?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 23

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 23

05.03.1943
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

Па пустых вуліцах сяла прыйшоў дахаты стары і. калі пераступіў парог убачыў Марылю, якая, засвяціўшы свечку, малілася перад абразком. Свечка гарэла цьмяна, крышку  дрогка, і Вінцэсь падумаў, што кожны бароніцца чым можа – адзін грамніцай, а другі бомбай. Ён зноў  узяўся за клямку, чуў, як Марыля спыталася, куды ён ідзе, але не спыніўся і не адказаў. Вінцэсь пайшоў да апусцелых кароўнікаў, збудаваных яго рукамі, рукамі яго суседзяў, адчыніў вароты ў адзін з іх, той самы, які Стэфа прапаноўвала перанесці крыху назад, каб шырэйшай былы плошча.

Вінцэсь Шастак намацаў сена і лёг на яго. Як ён стаміўся за  сённяшні дзень, за ўсё жыццё! Ён прыслухаўся да цішыні, і вось раптам яму здалося, што ён чуе, як жуюць каровы сечку, як  уся вялікая і добра збудаваная будыніна напаўняецца жывымі і знаёмымі гукамі нядаўняга мінулага. Ён узняў галаву, і зноў усё сціхла, ён зірнуў на сінія вокны, узняўся, прайшоў кароўнік з канца ў канец, выйшаў і глянуў  на неба – там наскія зоры паказвалі, што скора поўнач. Недзе ў багне Мазурскіх балотаў згнілі братавы косці, недзе старыя, збітыя гітлераўцамі Сяргеевы косці ляжаць пад зямлёй, недзе туляюцца па лясах яго родныя, недзе б’юцца сыны і дочкі за свабоду, а ён, Вінцэсь Шастак, мусіць дагаджаць ворагу. Стары кінуў позірк на збудаванае сваімі рукамі, пайшоў да каморы, дзе хавалася ўсялякае начынне, ботам бразнуўся  ў бітон з газай…

У цемры яму здалося, што пры гэтым глухім стукаце аб жалеза гайсанулі агеньчыкі…

Не,не! Не агеньчыкі, а жывыя катышы з сонца – скок-паскок катыш, ці далёка ляціш? Недалёка ляту, ганю злу бяду, ад вас напасце, а да вас шчасце… Па застрэшшы, у волмах пахкае канюшыны, у свірнах, у стайнях, у кароўніках гараць сонцы, разгараюцца ў полымя, шугаюць языкамі ва ўсе бакі, і ўжо няма сіняй ночы, няма неўтрапёнай цішыні…

І калі Вінцэсь сеў, стомлены, за стол і апусціў цяжкую галаву на вялікія свае рукі і адчуў, як шкада рашаць сваё, Марыля падышла да яго і ціха сказала: “Так трэба, Віця, не бядуй!..” Потым яны разам з усімі  гасцілаўцамі беглі на пажар. Каб не даць агню перакінуцца на сяло. Мітусіліся  паміж сялян  “чорныя бобікі”, з мястэчка прыехалі зялёнаформенныя – і  ў тую ноч. Скарыстаўшы пярэпалах, партызаны выйшлі з лесу, напалі на гарнізон, бой цягнуўся аж да світання.

Апублікавана 10.10.2016 в 15:35

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Юрыдычная інфармацыя
Умовы размяшчэння рэкламы
Мы ў сацсетках