20.03.1943 Гасцілавічы, Мінская, Беларусь
Цяпер ужо стала так: да поўдня ў сяле панавалі немцы і “чорныя бобікі”, гонячы гасцілаўцаў рабіць у поле, хапаючы ўсіх, на каго паказвалі здрадніцкія пальцы, а з вечара гаспадарамі сяла рабіліся партызаны. Яны прыносілі газет і зводкі Савецкага інфармбюро, у сяло з мясэчка для партызан дастаўляліся медыкаменты.
Сюды прыходзілі невядомыя людзі, і раней, чым прымаць іх у лес, тут рабіліся выпрабаванні. Адным словам, Алёшка Шастак выкарыстоўваў родную хату для важных спраў, а раніцой партызаны знікалі, быццам пад імі расступалася зямля,быццам ператвараліся яны ў дрэвы, быццам іх паглыналі хвалі ракі. Ужо немцам не было спакою: то знішчалі абоз, то разбуралі масты, то зрывалі тэлефонную лінію, а то проста прыходзілі ў мястэчка, падпальвалі казармы, забівалі гітлераўцаў і – знікалі.
Цяпер немцы выходзілі з мястэчка толькі вялікімі ўзброенымі атрадамі, за кожны смелы партызанскі напад помсцілі то тым, што забівалі сялян, то тым, што вывозілі маладых у няволю, што палілі сёлы і вёскі. Нішто не сунімала партызан – ні тэрор, ні подкупы, ні “блакады”, і немцы пачалі шалёна дамагацца таго, каб перацягнуць на свій бок жыхароў, а праз іх намацаць тыя ніці, якімі звязаны сяляне з братамі і сынамі сваімі – партызанамі.
Апублікавана 10.10.2016 в 15:37
|