аўтараў

1484
 

падзей

204190
Рэгістрацыя Забыліся пароль?
Memuarist » Members » Tamara_Sokolova » Застаўся ў памяці маёй - 2

Застаўся ў памяці маёй - 2

15.09.1947
Лагойск, Мінская, Беларусь

Пасля вайны наша сям’я, як і ўсе іншыя, жыла бедна, але дружна. Я ніколі не чула разладу, дзяльбы грошай, папрокаў. У гаспадарцы была карова, набытая пасля вайны, была свіння, але карміць яе не было чым і мы, унукі, пасвілі яго на выгане, на траве. Натуральна сала там не было, ды і тое, што вырастала, пакідалася на вялікія святы, напрыклад Вялікдзень. Былі пчолы, якіх даглядаў дзед, а пасля яго смерці — бабуля. У калгаснікаў грошай не было, бо працадні не аплочваліся. На аплату падаткаў грошы высылаў сын Антон — ваенны лётчык, сябар і аднагодак Барыса Мікуліча. Мая маці працавала ў Лагойскай бальніцы медсястрой (а падчас вайны — ў падпольным шпіталі) і атрымлівала пенсію за майго бацьку, які загінуў 10 красавіка 1945 года. Усе прыбыткі ішлі ў сям’ю.

Нягледзячы на беднасць, усё лепшае для харчавання ішло гасцям. Малака ад каровы на ўсіх не хапала, але ніхто ў сям’і не абураўся. У той час Барыс Мікуліч жыў у нас без дазволу ўладаў, таму, даводзілася хавацца. Памятаю, як мая маці, Барыс Міхайлавіч і я абыходзілі бокам дом участковага міліцыянера. У той час у Лагойску пражывала сястра аднаго з ворагаў Барыса Міхайлавіча, які з’яўляўся  крытыкам у Саюзе пісьменнікаў. Менавіта ён быў адным з тых, па чыёй прычыне Мікуліч апынуўся ў Сібіры. У “Аповесці для сябе” часта згадвалася я, мая маці Марыя Тарайкоўская (Маня), якая прывозіла М. Лынькову творы Барыса: «Вольга з двума дзецьмі, ­ пакутлівы, але усё такі ж тонкі, прыгожы твар.  Маня ­ малайчына, і яе дачка (мая унучка!) ­ велікалобае, сінявокае дзіва», «Хадзіў з Томай у Лагойск…мае пакупкі абмежаваліся пячэннем для Томы», «Маня, прынесла «тое» (так гаворыць Тома, калі не ведае, як назва, ці не хоча назваць, — мама, дай «тога»), і гэта усё выклікала сумную усмешку — цана ўсім складанасцям!», «…разводы, скандалы, бацькі, дзеці, складаныя «інтрыгі», слезы Томы…», «Потым злавілі велізарнага філанта, які учапіуся-такі за Томін дапытлівы палец…».

 

У нашым сямейным архіве ёсць сумесная фатаграфія з Барысам Міхайлавічам восенню 1947 года, калі ён ад’язджаў ад дзядулі ў Бабруйск, і маці яго праводзіла з Лагойска. У гэты дзень у Мінску ён атрымаў даведку аб рэабілітацыі і, на радасцях, яны зайшлі ў фотасалон на Камароўцы. 

Апублікавана 10.10.2016 в 12:00

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Юрыдычная інфармацыя
Умовы размяшчэння рэкламы
Мы ў сацсетках