авторов

1431
 

событий

194920
Регистрация Забыли пароль?
Мемуарист » Авторы » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 10

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 10

25.10.1917
***, ***, Беларусь

Скок-паскок катыш! Па застрэшшы, у волмах пахкае канюшыны, у свірнах, у кароўніках гараць сонцы, разгараюцца ў полымя, шугаюць языкамі ва ўсе бакі, і ўжо няма спакойнай яснай ночы, няма неўтрапеннай цішыні, і ўжо бегаюць немцы ў палаючым доме, і страх родніць іх канчаткова. Гары, гары ясна! Як малы, пляскае ў далоні Сяргей, лежачы разам з Вінцэсем Шастаком у густым шыпшынніку. Яны адышліся далёка ад эканоміі, але і адсюль відаць, як шугаюць слупы агню і дыму ўгару, як дружна гарыць оперманаўская маёмасць. Вока за вока! Кроў за кроў!.. І ідуць гэтыя двое ноч і дзень, ідуць шмат дзён і шмат начэй, акрываюць іх густыя туманы ўначы, мочыць дождж, падганяе сівер, не абаграе халоднае восеньскае сонца, што павярнула на зіму. Уначы бачаць яны ў полі агонь, і аднаму здаецца, што дагарае гэта эканомія, а другі, успамінаючы маленства, кажа, гэта – закапаныя дукаты мыюцца… Потым маўчаць, ідучы ці хаваючыся ў пабуцвелых травах. Ішлі лесам, ішлі полем, праходзіць сталі нарэшце праз разбітыя вайной вёскі і мястэчкі; аднаго разу згаладалы сабака пабег за імі і не дчапіўся. І калі пераступілі яны мяжу, праскочылі лінію фронта, увайшла ў іхнюю свядомасць трапяткая, гарачая, прывабная, хоць і не зусім зразумелая навіна: рэвалюцыя! Страціўшы ў чортавай дарозе сілы, не раз губляючы і зноў знаходзячы надзею, рускія саладаты не страцілі сумлення і, ступіўшы на родную зямлю, вырашылі ісці ў часць, каб не было на іх – пасля таго, што ўчынілі – плямы дэзерціраў. Нарэшце стаялі яны перад маладзёнкам-афіцэрам, які толькі-толькі зрэзаў пагоны, але трымаў іх у кішэні, двое – аброслыя шчэццю, агрубелыя ў няволі, у дарозе, брудныя целам, але чыстыя душамі, а ён, афіцэр, крывячы рот, як капрызная дзяўчына, раптам спытаў: “А ці не нямецкія шпіёны вы?” Наўкола стаялі салдаты, не навыцяжку, а вольнай грамадой, і ў іхніх вачах прыкмецілі Вінцэсь і Сяргей не надта вялікую прыхільнасць да афіцэра і спачуванне да іх. Гарачая крыўда, як полымя, шуганула ад сэрца, кінулася ў Вінцэсевы цёмна-зялёныя вочы і стукнулася ў рукі, і рукі сталі жалезнымі, крыўда ахапіла ўсяго, і ён хрыпла сказаў: “За такія словы я і забіць магу”. Тут зашумелі салдаты, абкружылі Вінцэся з Сяргеем і павялі да “дэпутата”. Дэпутат быў у шынялі, у салдацкіх ботах, у яго былі светлыя мяккія вусы і светла-шэрыя вочы земляка. Ён уважліва выслухаў, прагледзеў паперы, якія дастаў разам з Георгіямі з-пад падкладкі Вінцэсь, загадаў прынесці кашы і чаю і нарэшце сказаў, што Вінцэсь Шастак мае права дэмабілізавацца. Сказаў яшчэ, што па ўсім фронце ідзе братанне, што бальшавікі супраць вайны, але буржуі – за вайну, але так ці інакш – скора канец. “Уся ўлада Саветам!” Радасна свіснуўшы, пайшоў Вінцэсь Шастак па роднай зямлі ў Гасцілавічы, несучы сваё чалавечае сумленне ў дар землякам і ваенную  доблесць сваю – на здзіўленне маладым, а песня, старая салдацкая песня вылятала з-пад светлага вуса: “…і раз і два, і гора не бяда, салавеюшка жалабна пяе”. Сустракаліся яму на дарогах радзімы, стаптаных цяжкімі коламі вайны, несправядлівай, варожай яму вайны, такія ж, як і ён, шэрашынельнікі, разам з імі “вёў атаку” на цяплушкі, закусваў хлебам з мякінай і халодным варам на паразбіваных станцыях. Ляжала перад ім здратаваная і змэнчаная вайной радзіма, але ў шуме шэрай салдацкай масы, у тым, як ходзіць яна па зямлі, у тым, як голасна гавораць учарашнія мужыкі, у бляску іхніх вачэй і ў высока ўзнятых галовах бачыў Вінцэсь Шастак новае, рэвалюцыю, свабоду. Аднаго разу пры сальным агарку ў цяплушцы, напакаванай учарашнімі салдатамі, напоўненай іхнім гарачым дыханнем, бязногі чытаў газету: “Што такое Савецкая ўлада?” – мяккія рускія словы былі блізкія, дбалі яны аб блізкім, крэўным, і, калі скончыў бязногі, Вінцэсь Шастак прыступіў да яго і, зычачы яму буханак хлеба, пачак чаю, ненадзяваныя абмоткі, усё, што было ў беднай торбе былога палоннага, папрасіў аддаць газету. Бязногі чарнявы салдат засмяяўся, папрасіў тытуню, адарваў на цыгарку ад газеты з чыстага поля, закурыў і, перадаючы Вінцэсю Шастаку газету, сказаў, што калі давядзецца яму быць у Піцеры, хай заходзіць па-прыяцельску на Нарвскую заставу… Так набыў Вінцэсь Шастак шурпатую газеціну, у якой Ленін пісаў пра тое, што такое Савецкая ўлада, паклаў ахайна яе за пазуху, каб прывесці гасцілаўцам у падарунак. 

Опубликовано 10.10.2016 в 14:47
anticopiright
. - , . , . , , .
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Юридическая информация
Условия размещения рекламы
Поделиться: