authors

1477
 

events

202241
Registration Forgot your password?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 24

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 24

20.03.1943
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

Цяпер ужо стала так: да поўдня ў сяле панавалі немцы і “чорныя бобікі”, гонячы гасцілаўцаў рабіць  у поле, хапаючы ўсіх, на каго паказвалі здрадніцкія пальцы, а з вечара гаспадарамі сяла рабіліся партызаны. Яны прыносілі газет і зводкі Савецкага інфармбюро, у сяло з мясэчка для партызан дастаўляліся медыкаменты.

Сюды прыходзілі невядомыя людзі, і раней, чым прымаць іх у лес, тут рабіліся выпрабаванні. Адным словам, Алёшка Шастак выкарыстоўваў родную хату для важных спраў, а раніцой партызаны знікалі, быццам пад імі расступалася зямля,быццам ператвараліся яны ў дрэвы, быццам іх паглыналі хвалі ракі. Ужо немцам не было спакою: то знішчалі абоз, то разбуралі масты, то зрывалі тэлефонную лінію, а то проста прыходзілі ў мястэчка, падпальвалі казармы, забівалі гітлераўцаў і – знікалі.

Цяпер немцы выходзілі з мястэчка толькі вялікімі ўзброенымі атрадамі, за кожны смелы партызанскі напад помсцілі то тым, што забівалі сялян, то тым, што вывозілі маладых у няволю, што палілі сёлы і вёскі. Нішто не сунімала партызан – ні тэрор, ні подкупы, ні “блакады”, і немцы пачалі шалёна дамагацца таго, каб перацягнуць на свій бок жыхароў, а праз іх  намацаць тыя ніці, якімі звязаны сяляне з братамі і сынамі сваімі – партызанамі.

10.10.2016 в 15:37

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Legal information
Terms of Advertising
We are in socials: