Autoren

1432
 

Aufzeichnungen

194981
Registrierung Passwort vergessen?
Memuarist » Members » Tamara_Sokolova » Застаўся ў памяці маёй - 4

Застаўся ў памяці маёй - 4

20.09.1949
Лагойск, Мінская, Беларусь

З дзённіка і лістоў Барыса Міхайлавіча, з водгукаў сяброў, я бачу сумленнага, справядлівага, таленавітага і працавітага чалавека. Лынькоў гэта заўважыў, і запрасіў яго, юнага, 19-гадовага, у сваю рэдакцыю ў Мінск (1929 г.). Акрамя асноўнай працы ў рэдакцыі, за пяць гадоў Б. Мікуліч выдаў сем кніг, надрукаваў вялікую колькасць нарысаў, рэцэнзій. У 1934-1936 гадах яму было даручана правядзенне з’езда пісьменнікаў, уступнае і заключнае слова. Бабуля Анця ўспамінала, што спачатку ў Мінску Барыса прытуліў адзін чуллівы чалавек, які жыў у маленечкім пакойчыку, таму спаць Барысу даводзілася на дыванку ля дзвярэй. Такое ж становішча было ў Барыса і пасля спасылкі ў 1947 годзе ў Бабруйску. Бацькоўская хата згарэла падчас вайны, і ён жыў у стрыечнай сястры Веры Антонаўны Мікуліч.

Барыс пісаў у вельмі складаных умовах, але гэта было для яго жыццёва неабходна, як дыхаць. Атрымаўшы рэабілітацыю, ён спрабаваў друкаваць свае творы. Гэта было сэнсам усяго яго жыцця, матэрыяльным крыніцай для існавання. Уся перапіска з Саюзам пісьменнікаў, рэдактарамі зводзілася да абяцанняў і зацягвання пытання аб публікацыі. Доказам гэтаму служаць лісты, копіі якіх у мяне ёсць. У Саюзе пісьменнікаў былі здзіўлены яго вяртанню пасля 10-гадовай адсутнасці, але не вельмі рады — ім не патрэбны быў таленавіты канкурэнт.

Да публікацыі работ Барыса Мікуліча справа так і не дайшла. Замест гэтага, ён быў паўторна сасланы ў Сібір, дзе ён памёр у 42 гады. І гэта ў адрозненні ад яго “добразычліўцаў”, якія пражылі доўгае “сытнае” жыццё, былі забяспечаны спецпайкамі, паслугамі спецпаліклінікі, добрымі пасадамі для сябе і дзяцей. Страшная несправядлівасць.

 

Усё б так і засталося, калі б зусім чужыя людзі, якія не ведалі Барыса Мікуліча асабіста, сталі ўспамінаць пра яго. У Лагойскай сярэдняй школе №1 выкладчык беларускай мовы Саўрыцкая Вера Рыгораўна, мая зямлячка, сабрала матэрыял пра беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку шмат пра Барыса Мікуліча і адкрыла ў школе музей. Цяпер там праходзяць урокі па яго творах. У Краснаярскім краі, у с. Машукоўка, дзе жыў апошнія гады і памёр Барыс Міхайлавіч, мясцовыя жыхары шануюць яго памяць, даглядаюць за магілай. Настаўнік гісторыі мясцовай школы Захарцов Міхаіл Георгіевіч арганізаваў музей Барыса Мікуліча. Матэрыял збіраў пісьмовым зваротам у Рэспубліку Беларусь да журналістаў — Савік Л.С., пісаў у архівы, шукаў сваякоў. На апошні ліст у 2010 годзе адгукнулася і я, перадала яму існуючы матэрыял з музея Лагойскай школы, асабістыя фатаграфіі.

10.10.2016 в 12:05


Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright
. - , . , . , , .
© 2011-2024, Memuarist.com
Rechtliche Information
Bedingungen für die Verbreitung von Reklame