авторов

1427
 

событий

194041
Регистрация Забыли пароль?
Мемуарист » Авторы » Valentyna_Vyshnever » Гэта вайна - 6

Гэта вайна - 6

21.12.1942
***, Гарадзеншчына, Беларусь

Аднойчы ў атрад паступіла звестка, што немцы ў двух вёсках правялі карныя аперацыі, есць забітыя, спалены хаты партызанскіх сем’яў. Мікола, адчуваючы непакой, папрасіў камандзіра адпусціць яго разам з сябрамі наведаць родных. Усю дарогу ён хваляваўся, сэрца выскаквала з грудзей і гэтае хваляванне перадавалася каню. Конь фыркаў. Не слухаўся, часта спыняўся.

Ужо здалёку партызаны ўбачылі невялікі дым над вёскай. На вуліцы нікога не было. Ад некалькі хат, у тым ліку і Міколавай, засталіся печы ды чорныя галавешкі. Навокал ад растаўшага снега стаялі лужы. Не адчуваючы пад сабой ног, Мікола ступіў на вуголле. Тое, што ён убачыў не вытрамаў бы і сталы мужчына: каля печы сядзелі маці з Іванкам, але яны былі попельныя.

Хлопец закрычаў немым голасам і ўпаў на калені. Дрыжачымі рукамі ен дакрануўся да попельнай статуі і яна, нібы развітваючыся, павольна рассыпалася. Мікола плакаў наўзрыд, размазваючы слёзы па твары, і ўсё паўтараў:

-Матулька, Іванка, як жа так, чаму вы не схаваліся, не ўцяклі ў лес?...

Сябры падыйшлі, паднялі хлопца:

-Трымайся, Мікола! Гэта вайна, разумееш, вайна!

 

Міхась, сярэдні брат Міколы Бусла, застаўся жывы. У той час, як немцы наляцелі ў веску, ён знаходзіўся ў сябра, і яго схавалі. Мікола забраў Міхася з сабой, а праз некаторы час перавёз яго да роднай цёткі ў суседнюю веску.

Опубликовано 14.10.2016 в 16:09
anticopiright
. - , . , . , , .
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Юридическая информация
Условия размещения рекламы
Поделиться: