авторов

1431
 

событий

194915
Регистрация Забыли пароль?
Мемуарист » Авторы » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 18

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 18

22.06.1941
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

І ў той дзень завідна хадзіў старшыня па вялікай калгаснай гаспадарцы, сварыўся з інспектарам па якасці,  аднагодкам і таварышам, Тодарам Каліноўшчыкам, які даводзіў, што проса пасеялі не ў пору – ляжыць зерне ў сухой зямлі і нямаведама, калі абыдзе; вырашыў на хаду, што трэба змяніць даглядчыка за бугаём Рэкордам, які зноў сарваўся з ланцуга і траха што не забіў адну калгасніцу, што несла на тую  пару бялізну з дзіцячых ясляў на рэчку. Забег нарэшце на цагельню, і тут, калі заўважыў, як, хаваючыся ад яго, Васіль падаўся ў сасоннік, трохі адлягла злосць. Залезшы разам са Стэфай у печ і пастукаўшы яе і звонку, і з сярэдзіны, нарэшце ўспомніў, што яшчэ не снедаў. Вось ён і пайшоў са Стэфай у сваю хату, і на сяле іх пераняла Марыля. Яна ішла да іх насустрач, і вочы на яе строгім бледным твары глядзелі на Вінцэся Шастака так, як даўней, у маладосці; ад гэтага позірку зрабілася трывожна старшыні, і ён не ведаў, што сказаць. “Скарэй у хату, усе сабраліся!..” І калі ён, ахоплены ўсё  узрастаючай трывогай, пераступіў парог, першае, што ён убачыў, было тое, што Алёшка нервова круціць радыёпрыёмнік, шукаючы больш чыстае хвалі. У хаце было багата людзей – і сваіх, і чужых – як гэта яны пакідалі работу ў такую гарачую пару? Нарэшце Алёшку ўдалося ачысціць хвалю ад пабочных гукаў, і тады з Масквы над прыціхлай краінай, над насцярожанымі “Заветамі Ільіча”, над галовамі сабраўшыхся загучэў роўны,  стрыманы, нізкі голас…

       Вайна!

Ён стаяў ля парога, вялікі, шыракаплечы, сівавусы асілак, і, слухаючы горна-мужныя словы,  глядзеў на тых, для якіх  у гэтым слове – вайна! – было многа і страшнага, і незразумелага, глядзеў на сваіх сыноў, братоў, пляменнікаў, унукаў, сваякоў і суседзяў, і старыя, здавалася, залечаныя даўно салдацкія раны і крыўды ажывалі ў ім, абуджаючы нянавісць да ворагаў. Вось старэйшы сын, схіліўшыся над радыёпрыёмнікам, нібы хоча ўвабраць у сябе кожнае слова, якое гучыць з яго; побач з ім – Толік, а на табурэтцы, ля якой ён стаіць, ягоныя кубікі; вось меншы сын, лётчык Сашка, побач з нявесткай; у  Сашкі  тонкі матчын твар, але постаць бацькава – дужая; далей – спалоханыя вочы дочак Ніны і  Каці; далей браты, і ў Ваціка дрогка кратаецца галава, нібы вярнулася былая кантузія… далей… Вось ён – род Шастакоў, вялікая сям’я работнікаў і гаспадароў краіны, кавалі свайго шчасця, сваёй долі, сям’я беларусаў, частка і апора дзяржавы, да якой цяпер звяртаецца глава ўрада…  Так думаў, а можа, не зусім так, можа, у іншую форму выліваліся гэтыя думкі. Так думаў і адчуваў старшыня на сабе позіркі ўсіх прысутных, павёў галавой, як стары, але дужы яшчэ арол, і сказаў:

       Значыць, вораг яшчэ раз сустракаецца на нашай дарозе, старыя салдаты-браты? Маладыя няхай зараз жа ідуць у мястэчка , у райкам, у райваенкаматам, туды, куды яны абавязаны прыйсці па закліку ўрада і партыі… гаспадары хай ідуць па сваіх месцах і захоўваюць спакой, а ўвечары, пасля працы, усім сысціся ў клуб… І  хай добра глядзяць за гаспадаркай, бо, хто ведае, можа, благі чалавек ходзіць па аселіцы…

 

Разам з сынамі і дочкамі і разам з членамі праўлення паехаў тады Вінцэсь Шастак ў мястэчка, каб цвёрда ведаць, чаго хоча ўлада ад яго ў гэткі дзень.

Опубликовано 10.10.2016 в 15:14
anticopiright
. - , . , . , , .
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Юридическая информация
Условия размещения рекламы
Поделиться: