авторов 724
 
событий 107830
Регистрация Забыли пароль?
Мемуарист » Авторы » Tamara_Sokolova » Застаўся ў памяці маёй - 6

Застаўся ў памяці маёй - 6

01.12.2012
Лагойск, Мінская, Беларусь

Тамара Сакалова

Натхнённая памяццю людзей, я мару пра уваскрашэнне яго імя, якое выкажыцца ў апублікаванні яго прац, копіі якіх захоўваюцца ў маім хатнім архіве. Акрамя твораў, існуе перапіска Барыса Мікуліча, якая адновіць сапраўдную жыццё народа ў 1936-1954 гадах. Гэта важна для гісторыі, для азнакамлення цяперашняга і будучых пакаленняў з падзеямі тых гадоў.

Праўда і справядлівасць павінны перамагчы, хоць і са спазненнем, не толькі ў сэрцах землякоў, сваякоў, але і ў свядомасці літаратурных дзеячаў Рэспублікі Беларусь. Я ў гэта веру і спадзяюся.

Яшчэ мара, для мяне няздзейсная з-за матэрыяльнага становішча, пакланіцца магіле Барыса Міхайлавіча разам з прадстаўнікамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, з маладой прыхільніцай яго таленту, загадчыцы бібліятэкай №4 горада Бабруйска, Калюта С. В. Не лішнім было б надаць імя Барыса Мікуліча вуліцам Бабруйска, Мінска ці яшчэ што-небудзь памятнае.

Тамара Сакалова,

стрыечная ўнучатая пляменніца

 Барыса Мікуліча

 

 

Опубликовано 10.10.2016 в 12:09
Поделиться:

© 2011-2019, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Юридическая информация
Условия размещения рекламы
События