authors

1471
 

events

201769
Registration Forgot your password?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 19

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 19

06.07.1941
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

Два тыдні няспынна соваліся па шашы нямецкія танкі, машыны, пушкі – за два кіламетры ад Гасцілавіч праходзіла шаша, і з узгоркаў, ад Шастаковых хат, было відаць, як паўзе чорная, бясконцая гадзюка нямецкага войска. А па другі бок сяла, за ракой, яшчэ адступалі чырвоныя часці. Гасцілавіцкія хлопцы шукалі па наваколлі зброю і хавалі яе ў рацэ, дзяўчаты, абліваючыся гаручымі слязьмі. Ратавалі параненых. А Вінцэсь Шастак глядзеў за тым, каб разабралі па хатах запасы збожжа з калгасных свірнаў, каб лепш захавалі ў зямлі машыны і прылады. Вялікі статак кароў, свінні, авечкі і коні былі загадзя перапраўлены ў лес. У лес пайшлі Алёшка – такой была воля партыі, Васіль са Стэфай, трактарысты з мясцовай МТС, колькі камуністаў і камсамольцаў. Сашка, Ніна і Каця дабраліся да Мінска і адтуль пераказалі, што пайшлі на вайну. Па апусцелай вялікай хаце хадзіла строгая, бледная Марыля, пазіраючы ў вокны. Прыслухоўваючыся да грукату – вялікая трывога за ўсіх: і за мужа, і за дзяцей, і за ўсіх сваякоў і суседзяў, вялікае гора маткі і сяброўкі высушыла яе слёзы. Толік, якому дзед забараніў выходзіць далей двара, павісаў на падаконніках, хацеў быў завесці гутарку з бабай, але тая не надта ахвотна адказвала, і Толік убіўся ў кут. Паміж сцяной і шафай, і, стаіўшыся, упарта пералічваючы літару за літарай, складаў словы з кубікаў. Марыля ўжо колькі разоў казала, каб ён лепш не будаваў з іх, бо ў малога выходзілі звычайныя для яго словы: Ленін, калгас, зорка, але Толік не слухаўся бабы, і тая нарэшце забрала ад яго кубікі і паклала надта высока – на шафу… Вечар цягнуўся – доўгі, у маўчанні. Марыля бачыла, што мужу вельмі цяжка, трывожна, і не зачапіла яго словамі. А Вінцэсь усё перабіраў у думках, ці ўсё схавана, ці ўсё зроблена, ці паспелі перагнаць  цераз шашу  ў лес коней, пра тое, што сын, развітваючыся, сказаў: “ Бацька, ты аставайся тут, так для справы лепш!” – і ён астаўся ў апусцелай хаце, у прыціхлым сяле, без штодзённай работы, без руплівае беганіны па вялікай гаспадарцы – самотны і дапраўдны няшчасны. Але ён умеў хаваць гора, не выказваць яго перад Марыляй, хоць жонка  і без слоў  добра ведала, пільнуючы, як часта выбягае за дзверы стары паглядзець, што  робіцца на шашы, як цяжка перажываць яму ўсё гэта. Бой за ракой сціх, чырвоный адступілі, і ў свеце запанавала даўкая цішыня.

10.10.2016 в 15:17

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Legal information
Terms of Advertising
We are in socials: