Дзесьці праз тыдзень, к тетцы Агашы, што жыла побач, падвячоркам заехалі партызаны. Калі яны зайшлі ў хату, Мікола, нядоўга разважаючы, набраў у кішэні падалак, пралез праз дзіравы тын на другі двор і стаў частаваць каня. Праз некаторы час партызаны пачалі выносіць мяхі і ўладкоўваць іх на падводу.
-Любіш коней? – звярнуўся да Міколы старэйшы.
-Вядома. Я і ездзіць умею, - стаў набіваць сабе цану юнак.
-Малайчына.
Набраўшыся смеласці, Мікола выказаў свае жаданне:
-Я б у партызаны хацеў пайсці!
Агледзеўшы хлопца з ног да галавы, мужчына ўсміхнуўся:
-А ні малаваты будзеш?
-Не, дзядзечка, мне ўжо шаснадцаць гадоў, схлусіў Мікола, і каб затрымаць увагу партызана хуценька спытаў:
-Я чуў, што есць нейкі атрад, у які прымаюць маладых хлопцаў. Вы, часам, не ведаеце пра такі? Мужчына крыху збянтэжыўся ад настойлівасці юнака, але адказаў спакойна:
-Ведаю, мы там бываем.
-Хай бы, вы даведаліся, ці возьме камандзір мяне ў свой атрад?
-Добра, - паабяцаў партызан і ўскочыў на падводу.
Мікола не спаў усю ноч. Ён марыў аб тым, як ён, Мікола Бусел, вярхом на кані, у кубанцы і са зброяй, як сапраўдны партызан, удзельнічае ў розных аперацыях, ходзіць у разведку, падрывае нямецкія эшалоны.