автори

1427
 

записи

194041
Регистрация Забравена парола?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 13

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 13

03.03.1918
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

І тады, калі перасталі чакаць, прыехаў знянацку Сяргей з куфрам, з грашыма, пачаў будавацца, і Вінцэсь памагаў яму. Услед за Сяргеем у адзін год пабудаваўся і Міхась, старую хату пакінулі Васілю і Ваціку з сям’ёй. Хоць і не будаваўся Вацік, і не было прычыны Вінцэсю памагаць узводзіць хату яшчэ адну хату, але памог-ткі і тут. Справа ў тым, што прыйшоў Вацік з перабітай рукой і кантужаны. Пабедавалі, пабедавалі, але, вырашыўшы, што добра хаця, што жывы прыйшоў, далі чалавеку спакой.

Лета і зіму праседзеў Вацік – то на сонцы з маленькай люлькай у зубах, то на печы, і за гэты час добра-ткі падправіўся: галава ўжо не дрыжэла, кантузія прайшла, але левая рука ссохлася і вісела, як жмут канопляў. І ўсё маўчаў Вацік, толькі часам уздыхне так, што жонка бяжыць у сенечкі і там зальецца слязьмі. Дык вось прыйшоў Вінцэсь да брата, паздароўкаўся, глянуў на Васіля так, што той зразумеў без слоў і выйшаў з хаты. Трымаў Вінцэсь невялікую цяслярскую сякеру, гуляў ёю, пальцам праводзіў па ёй – вострая, спраўная сякера. Светла-зялёныя Вацікавы вочы сачылі за братавымі пальцамі, і нічога не было ў гэтых вачах – ні цікавасці, ні болю, ні тугі. “Пустыя ў цябе вочы, - сказаў брат брату, - такімі вачыма няможна глядзець на свет. Хоць бы піў…” Вацік ціха адказаў, што і так грудам вісіць на жончыных ды Васілёвых руках, а яшчэ піць…

Вінцэсь узняў сякеру на ўзровень вачэй, нечакана ўсміхнуўся і сказаў, як малы да малога, змоўнік да змоўніка: “Давай хату будаваць”. Вацік правай рукой узяў левую за далонь, і Вінцэсь бачыў, колькі сілы трэба брату, каб падняць яе, нежывую. “Быць не можа, каб так было, трэба рупіцца, хадзіць, працаваць хоць адной рукой, жывы чалавек мусіць рабіць, і найлепш для чалавека – будавацца. Гэтую хату пакінем Васілю, ён – меншы, ён нагараваўся тут з бабамі, яму яму і адказаць гэтую хату не шкада”. 

Доўга ўгаворваў брат брата, і той нарэшце згадзіўся са слабой, няпэўнай усмешкай – абы адчапіцца. Але ад Вінцэся адчапіцца не было як, ён з Васілём  вазілі і цягалі бярвенні, а Вацік корпаўся каля іх, злаваў, калі нічога не патрапляў адной рукой, нарэшце-ткі прызвычаіўся габляваць дошкі, рубіць шыпы, заразаць поцемкі, адным словам – і гэтак прынароўліваўся, і гэтак прыстасоўваўся, а ткі навучыўся цяслярыць адной рукой. Браты хадзілі ды пасміхаліся, а Вацік ужо голасна рагатаў, а аднаго разу да Марылі прыбегла Вацікава жонка са слязьмі і ўсё гаварыла адно – спявае. Марыля пайшла з ёю, і, стаўшы за зрубам, слухалі яны, як спявае Вацік  ціхенька, нешта робячы, салдацкую песню: “ …  і раз, і два, і гора не бяда…” Так разбудаваліся Шастакі, так  ішоў час, раслі дзеці, у Вінцэся два сыны – крайнія і дзве дачкі – сярэднія.

Гасцілаўцы паважалі Шастакоў за супольнасць і дружбу.

10.10.2016 в 15:03


Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright
. - , . , . , , .
© 2011-2024, Memuarist.com
Юридическа информация
Условия за реклама