authors

1442
 

events

196015
Registration Forgot your password?
Memuarist » Members » Valentyna_Vyshnever » Гэта вайна - 1

Гэта вайна - 1

05.09.1942
***, Гарадзеншчына, Беларусь

Быў верасень. Ужо даўно ішла вайна. На палях, склеўваючы рэшткі ўраджаю, вальготна ляталі птушкі, ім не было ніякой справы да гэтай жудаснай вайны, і толькі людзі жылі з аглядкай, прыслухоўваючыся да кожнага гука.

У веску, дзе жыў Мікола Бусел, вечарамі, або ноччу, часценька наведваліся партызаны. Хату Буслоў яны абходзілі бокам, можа таму, што тут жыла сям’я рэпрэсіраванага ў 37 годзе мельніка, а можа яшчэ па якой прычыне. Мікола ўпотай назіраў, як суседзі прымалі партызан, пяклі для іх хлеб, а яго сям’я не магла ім нічым дапамагчы. Ён з зайздрасцю сачыў за абвешанымі зброяй хлапцамі, і яму таксама вельмі хацелася ваяваць.

Аднойчы яго сябар Алесь расказаў, што чуў, быццам бы есць у лесе партызанскі атрад, які ў  насмешку называюць “Клімовічавы яслі” з-за таго, што камандзір прымае ў атрад хлопцаў непрызыўнога ўзросту. Дзе шукаць той атрад хлопцаў непрызыўнога ўзросту. Дзе шукаць той атрад, і ці возмуць яго, пятнадцацігадовага юнака туды, Мікола не ведаў. А галоўнае, ці адпусціць маці, у якой было яшчэ двое малодшых сыноў?

 

-Дзіця ты, мае, горкае, ну які з цябе партызан, - паглажваючы ўзлахмачаны чуб юнака, усміхнулася жанчына. Ты ж вінтоўку ў руках не зможаш дзяржаць, а яшчэ трэба страляць. З такім  прыгаворам ён ніяк не мог згадзіцца і вырашыў больш не звяртацца да гэтай тэмы, а дзейнічаць самастойна. Вечарамі хлопец выходзіў у двор і ў чаканні партызан, прыслухоўваўся да кожнага гука, хоць  чым-небудзь нагадваючаму іх з’яўленне.

14.10.2016 в 15:59

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Legal information
Terms of Advertising
We are in socials: