authors

1477
 

events

202241
Registration Forgot your password?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 27

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 27

09.05.1947
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

Вось ідуць з зямлянка гасцілавіцкія навасёлы ў новыя дамы на высокіх падмурках, з разьбянымі ліштвамі, кожны дом у садку, каб і прыгожа было, і прасторна. Вось  у прасторны, з цэглы ( абавязкова – з цэглы!) клуб, асветлены элекртычнасцю і запалонены хвалямі вальса, збіраецца моладзь ( толькі не даць гэтаму Корзуну заняць пляц, адведзены пад парк, ніяк не хоча зразумець чалавек, што парк  хоць у канцы пяцігодкі, а будзе пасаджаны)… Вось сытыя коні, аблітыя зарой, вязуць высокія вазы пшаніцы, і Васіль не сварыцца з возчыкамі, што тыя нядобра ходзяць за коньмі. Вось над ракой грае баян… Зноў музыка! Колькі яе ў свеце! Працавітая і  вясёлая  моладзь паднялася за гады вайны. Во гэтыя хлопцы. Хіба яны падобны да таго Вінцэся, які зарываўся ў мокрым акопе і не ведаў, чаму трэба бараніць цара? Яны цяпер усё разумеюць, гаспадары!.. Дык баян грае… Што гэта ён грае?

І стары, усміхнуўшыся, ціха заспяваў над картамі і планамі: “… і раз, і два, і гора не бяда…” Але тут якраз пабразгалі ў дзверы, у хату шумна ўвайшоў лейтэнант Аляксандр Шастак, а за ім – і я. Мне давялося бачыць гэтае  спатканне бацькі з сынам. У зялёных вачах гайсанулі агеньчыкі, не, агеньчыкі, а жывыя катышы з сонца, і скок у светла-зялёныя Сашкавы вочы, і якраз у гэты час моцныя рукі сустрэліся ў згодным поціску…

       Ну, як у Берліне?

       Савецкія салдаты стаяць на варце, бацька.

Потым Саша знаёміў  нас. “Добра, добра, пакосіце з сынам, умееце? Да братоў едзеце? Нічога, пагасцюйце ў нас. Праўда, у нас яшчэ многія ў зямлянках ці ў такіх хацінах, як мая… але вось…” Ён падсунуў мне план калгаса “Заветы Ільіча”, і я сам сабе дакончыў ягоную думку: можна трохі пацярпець, калі ведаеш, што заўтра будзе тое, чаго  хочаш і чаго дасягаеш.

Мы з Аляксандрам пазнаёміліся ў машыне, з горада нам трэба было ехаць  у адным кірунку. Лейтэнант ехаў з Берліна на радзіму, дзе ён не быў шэсць  гадоў, настрой у чалавека быў такі, што яму трэба было, каб увесь свет, каб усе людзі  ў ім радаваліся разам з ім. Нічога дзіўнага, што ён  “узяў мяне ў палон” і пераканаў-такі заехаць у Гасцілавічы. Мне трэба было спыніць машыну каля старога дуба, які стаяў якраз у тым месцы, дзе павяртае адна дарога   на Заазерь’е,  а  другая ў Гасцілавічы. Уздым маладога чалавека і стары дуб, якога не бачыў я з маленства,  настолькі ўразілі мяне, што я дужа лёгка скарыўся лейтэнантавым аргументам… Потым Вінцэсь Шастак запрасіў нас да Ваціка – той ужо адбудаваўся, і ў яго хаце адбылася маленькая бяседа – гэта ж усе хацелі ўбачыць Сашку, які прыехаў   “ з самога Берліна”.

І вось яны, Шастакі, сабраліся за вялікім сталом, старыя і маладыя, падлеткі і дзеці, а ў цэнтры быў Вінцэсь з сынам, вельмі падобныя адзін  да аднаго. “Скора сем дзесяткаў, а будаваць яшчэ колькі трэба, хіба сын паможа. Ці ўцячэш?” Не, сын не збіраецца ўцякаць, ён не для гэтага аб’ездзіў “увесь сусвет”. Дык вып’ем за Шастакоў, за памяць тых, каго няма сярод нас…

 

1947 г.

 

в. Церахавічы на Лагойшчыне

10.10.2016 в 15:41

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Legal information
Terms of Advertising
We are in socials: