authors

1470
 

events

201594
Registration Forgot your password?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 12

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 12

10.12.1917
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

 

Калі робіш, калі дзень у дзень, месяц у месяц, год у год, з вясны да зімы ходзіш за гаспадаркай, час бяжыць шпарка, непрыкметна, і толькі рэдкім святам, у вольную хвіліну, азірнешся на мінулае, кінеш вокам наўкола і поўна адчуеш, як ідзе час, і робіцца на хвілінку так, быццам ступіш нагой у раку – спачатку вада цёплая, а дно – нібы з лёду.

Папрыходзілі з вайны браты Міхась і Вацік. Аднаго разу на кірмашы ў мястэчку напаткаў Вінцэсь Сяргея, той з фронта ехаў і вырашыў паглядзець, як жыве прыяцель. Тры дні жыў “евангеліст” (так зваў жартам Сяргея Вінцэсь) у Шастакоў, а на чацвёрты прыйшоў да Вінцэся і спытаўся, ці не будзе ён станавіцца поперак, калі ён, Сяргей парадніцца з ім. “Апазніўся, - засмяяўся Вінцэсь, - адна сястра незамужняя, дык і яе засваталі ў Заазер’е, мясаедам вяселле гуляць будзем”. – “Не, - сказаў Сяргей. – Падружылі мы з братавай тваёй – Гануляй, Аляксандравай удавой”. – “Глядзі сам”, - адказаў на гэта Сяргею. Тыя без вяселля спалі ў пуні, а потым паехаў Сяргей да сваіх, у Разанскую  губерню; па сяле пайшла пагудка – кінуў, ведама – удава, хоць і румяны яблык, ды чарвівы. А Гануля была цяжкая і нават ў рэчку кідацца хацела, але Васіль пераняў. Вінцэсь сказаў ёй: “Не рашайся жыцця, чалавек не для гэтага жыве, каб рукі на сябе накладаць самохаць, палюбіла – цярпі, чужыя няхай асудзяць, а мы – не”. 

 

10.10.2016 в 14:59

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Legal information
Terms of Advertising
We are in socials: