authors

1471
 

events

201769
Registration Forgot your password?
Memuarist » Members » Baris_Mikulich » Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 2

Жыццяпіс Вінцэся Шастака - 2

15.09.1914
Гасцілавічы, Мінская, Беларусь

Пасля бацькі астаўся Вінцэсь восямнаццаці гадоў з вялікай сям’ёй на руках. Бацька быў асілкам, але памёр праз выпадак – уваліўся ў проруб разам з канём і калёсамі. Покуль выпраг каня, стоячы па грудкі ў рацэ, увесь чыста пакрыўся лёдам, а прыехаўшы дадому, замест таго, каб абагрэцца, пайшоў з суседзямі выцягваць з ракі калёсы.  Яму ўсё было горача – выпіў чарку. Суседзі цягнулі калёсы з  берага, а бацька падсабляў з вады. Хоць і адлежваўся пасля на печы, але не адляжаўся – вясной памёр. Дужы быў чалавек, але надта гарачы, руплівы. Вінцэсь удаўся ў бацьку: такія ж грудзі ў тры чвэрці з гакам, росту тры аршыны, неўласцівы гасцілавіцкім тонкі прыгожы нос (гэта ад бабкі, яе браў дзед з Заазер’я), зялёныя вочы, роўны “казацкі” стан, а валасы і вусы – такога колеру, як скарынка жытняга хлеба. Бацька меў невялікія вусы, і сын адгадаваў такія ж. Адным словам, як памёр бацька, Вінцэсю быў вялікі клопат аб гаспадарцы і сям’і, а браты і сёстры як бы і не заўважалі змены: Вінцэсь заступіў бацькава месца ў хаце, а гэта было для іх траха што не тое ж самае. Выпіць Вінцэсь піў, але пільнаваўся меры, памятаючы бацькаву смерць, і гаспадарка вялася як мае быць, усе ў воласці хвалілі маладга гаспадара. Першае выпрабаванне,  якое  паслаў лёс маладому і нароўнаму гаспадару, было тое, што разам з паловай Гасцілавіч згарэла і бацькава хата. Усе будаваліся на папялішчы, а Вінцэсь новую хату збудаваў пры рацэ, на адным з двух узгоркаў, што, як спарышы, высіліся тут. Хату рабіў вялікую – па сям’і. А суседні ўзгорак налюбаваў для другой хаты – як ажэніцца. Не цясляр, ён усё ўмеў зрабіць рубанкам, і хоць не надта зграбна выходзіла, затое – моцна, па гаспадару. Ён і хамут умеў паправіць, і дзяжу сабраць. Адным словам, гаварылі пра яго – гаспадар, а многія дзяўчаты цешыліся думкай аб ім. А ён з раніцы і да ночы хадзіў па двары, па гародзе, па полі, і кожны ў хаце ведаў свой абавязак – каму свінні пасвіць, каму ў радоўку ісці, каму абганяць бульбу. У рабоце Шастакі былі рупныя, а паміж сабой – дружныя, хаця і не гаваркія. Асабліва калі ў хаце быў Вінцэсь, дык цішыня была ў  ёй – і не заўважыш, што такая сям’я. 

10.10.2016 в 14:25

Присоединяйтесь к нам в соцсетях
anticopiright Свободное копирование
Любое использование материалов данного сайта приветствуется. Наши источники - общедоступные ресурсы, а также семейные архивы авторов. Мы считаем, что эти сведения должны быть свободными для чтения и распространения без ограничений. Это честная история от очевидцев, которую надо знать, сохранять и передавать следующим поколениям.
© 2011-2024, Memuarist.com
Idea by Nick Gripishin (rus)
Legal information
Terms of Advertising
We are in socials: